Лойд Остын
вайсковец ЗША / From Wikipedia, the free encyclopedia
Лойд Джэймз Остын III (па-ангельску: Lloyd James Austin III; нар. 8 жніўня 1953 году) — генэрал арміі ЗША, які з 22 студзеня 2021 году займае пасаду міністра абароны ЗША. Раней Остын займаў пасаду 12-га камандзіра Цэнтральнага камандаваньня ЗША з 2013 па 2016 гады. Быў віцэ-начальнікам штабу арміі з студзеня 2012 году па сакавік 2013 году. Удзельнік войнаў у Аўганістане і Іраку. У Ірацкай вайне быў камандзірам сіл ЗША ў апэрацыі «Новы сьвітанак», якая скончылася ў сьнежні 2011 году.