Літоўска-маскоўская вайна 1500—1503 гадоў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Літо́ўска-маско́ўская вайна́ 1500—1503 гадоў — чацьвертая вайна паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Вялікім княствам Маскоўскім за ўсходнеславянскія землі. У канцы 1490-х адносіны паміж Масквою і Вільняй настолькі абвастрыліся, што новы канфлікт з-за ўсходніх земляў ВКЛ стаў непазьбежны.
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Войны Вялікага Княства Літоўскага і Маскоўскай дзяржавы.
Quick Facts Дата:, Месца: ...
Літоўска-маскоўская вайна 1500—1503 гадоў | |||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Ваенная кампанія 1500 року | |||||||||||
| |||||||||||
Супернікі | |||||||||||
Вялікае Княства Літоўскае | Вялікае княства Маскоўскае | ||||||||||
Close
Зачэпкай для вайны сталі чуткі пра ўціск праваслаўнага насельніцтва ВКЛ. У выніку падпісанага ў 1503 року замірэньня Вялікае Княства Літоўскае страціла траціну сваёй тэрыторыі зь местамі Белы, Бранск, Веліж, Гомель, Дарагабуж, Любеч, Невель, Ноўгарад-Северскі, Пуціўль, Рыльск, Старадуб, Таропец, Трубчэўск, Чарнігаў і інш.