Мардовія
рэспубліка Расейскай Фэдэрацыі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Мардовія, Рэспу́бліка Мардовія (па-макшанску: Мордовия Республиксь па-эрзянску: Мордовия Республикась; макш. і эрз. Мордовиясь; па-расейску: Мордовия, Республика Мордовия) — суб’ект Расейскай Фэдэрацыі і рэспубліка ў яе складзе[2], месьціцца ў паўднёва-ўсходняй частцы эўрапейскае часткі краіны, уваходзіць у склад Прыволскай фэдэральнай акругі краіны. Адміністрацыйны цэнтар — места Саранск, знаходзіцца ў цэнтры рэспублікі.
Quick Facts Гімн, Агульныя зьвесткі ...
Рэспубліка Мардовія (Мардовія) | |
макш. , эрз. Мордовия Республикась рас. Республика Мордовия | |
Герб | Сьцяг |
Гімн | Гімн Мардовіі |
---|---|
Агульныя зьвесткі | |
Краіна | Расея |
Эканамічны раён | Волга-Вяцкі |
Статус | Рэспубліка |
Уваходзіць у | Прыволскую фэдэральную акругу |
Адміністрацыйны цэнтар | Саранск |
Улучае | 22 раёны, 3 месты рэспубліканскага падпарадкаваньня |
Найбольшы горад | Саранск |
Іншыя буйныя гарады | Саранск, Рузаеўка, Кавылкіна, Камсамольскі, Зубава Паляна |
Дата ўтварэньня | 1928 (як Мардоўская акруга) 1930 (як Мардоўская АВ) 20 сьнежня 1934 (як Мардоўская АССР) 1990 (як Мардоўская ССР) студзень 1994 (як Рэспубліка Мардовія) |
Губэрнатар | Уладзімер Волкаў |
Старшыня Ўраду Рэспублікі | Уладзімер Сушкоў |
Афіцыйныя мовы | расейская, макшанская, эрзянская |
Насельніцтва (2019) | 795 504[1] (61-е месца) |
Шчыльнасьць | 30,45 чал./км² |
Нацыянальны склад | расейцы, мардва (макшане, эрзяне) |
Плошча | 26 128 км² (68-е месца) |
Месцазнаходжаньне Мардовіі | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | UTC +3 |
Код ISO 3166-2 | RU-MO |
Код аўтам. нумароў | 13 |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Close
Мяжуе з чатырма вобласьцямі (Ніжагародзкай — на поўначы, Разанскай — на захадзе, Пензенскай — на поўдні, Ульянаўскай — на паўднёвым усходзе) і адной рэспублікай Расеі — Чувашыяй. Тэрыторыя суб’екту поўнасьцю знаходзіцца ўнутры тэрыторыі Расеі і не выходзіць да мяжы зь іншымі дзяржавамі.