Мартын Лютэр Кінг
амэрыканскі грамадзкі актывіст / From Wikipedia, the free encyclopedia
Ма́ртын Лю́тэр Кінг (па-ангельску: Martin Luther King, 15 студзеня 1929 году, Атланта — 4 красавіка 1968 году, Мэмфіс) — баптысцкі пастар, грамадзкі дзяяч, які змагаўся за роўныя правы для афраамэрыканскіх грамадзянаў ЗША, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру. Быў абраны чалавекам году 1963 году паводле часопіса Time. Кінг прасоўваў грамадзянскія правы праз адхрышчэньне ад гвалту і грамадзянскае непадпарадкаваньне, натхняючыся сваімі хрысьціянскімі перакананьнямі і негвалтоўнай актыўнасьцю Магатмы Гандзі. Быў сынам актывіста за грамадзянскія правы і міністра Мартына Лютэра Кінга-старэйшага. Кінг удзельнічаў і кіраваў маршамі за правы афраамэрыканцаў на галасаваньне, дэсэгрэгацыю, працоўныя правы і іншыя асноўныя грамадзянскія правы. Кінг узначаліў аўтобусны байкот у Мантгомэры ў 1955 годзе, а пазьней стаў першым прэзыдэнтам Канфэрэнцыі паўднёва-хрысьціянскага лідэрства (КПХЛ). Як прэзыдэнт гэтае асацыяцыі, ён ачоліў няўдалы Олбанскі рух у штаце Джорджыя, і дапамог зладзіць некаторыя негвалтоўныя пратэсты 1963 году ў Бірмінггэме ў Алабаме. Кінг дапамог арганізаваць марш на Вашынгтон 1963 году, дзе ён выступіў з сваёй прамовай «Я маю мару» на прыступках Мэмарыялу Лінкальну.
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Лютэр.
Мартын Лютэр Кінг | |
Martin Luther King, Jr. | |
Мартын Лютэр Кінг у 1964 годзе на прэс-канфэрэнцыі | |
Род дзейнасьці | правы чалавека |
---|---|
Дата нараджэньня | 15 студзеня 1929 |
Месца нараджэньня | Атланта, ЗША |
Дата сьмерці | 4 красавіка 1968 (39 гадоў) |
Месца сьмерці | Мэмфіс, ЗША |
Прычына сьмерці | агнястрэльная рана[d] |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | праваахоўнік, тэоляг, прапаведнік, сьвятар, пісьменьнік, пастар, пацыфіст, гуманіст, праваабаронец, пацыфіст, палітык |
Навуковая сфэра | палітычная дзейнасьць[d][1], civil rights[d][1], расізм[1], расавая сэгрэгацыя[d][1], мірны рух[d][1], палітыка[1], публіцыстыка[1], Baptist church[d][1], homiletics[d][1] і pastoral care[d][1] |
Месца працы | |
Бацька | Мартын Лютэр Кінг-старэйшы[d] |
Маці | Альбэрта Ўільямз Кінг[d] |
Жонка | Карэта Скот |
Дзеці |
|
Узнагароды | Нобэлеўская прэмія міру (1964) |
Сайт | thekingcenter.org (анг.) |
Подпіс | |
КПХЛ з пэўным посьпехам рэалізаваў тактыку негвалтоўнага пратэсту, стратэгічна абіраючы мэтады і месцы правядзеньня пратэстаў. Было некалькі драматычных супрацьстаяньняў з сэгрэгацыйнымі ўладамі, якія часам ператвараліся ў гвалт. Дырэктар Фэдэральнага бюро расьсьледаваньняў Дж. Эдгар Гувэр лічыў Кінга радыкалам і зрабіў яго аб’ектам контравыведнай праграмы з 1963 году. Агенты ФБР расьсьледавалі яго на прадмет магчымых камуністычных сувязяў, выкрывалі ягоныя пазашлюбныя стасункі і паведамлялі пра іх дзяржаўным чыноўнікам, а ў 1964 годзе адправілі Кінгу ананімны ліст з пагрозамі, які ён растлумачыў як спробу прымусіць яго скончыць жыцьцё самагубствам[2].
14 кастрычніка 1964 году Кінг атрымаў Нобэлеўскую прэмію міру за барацьбу з расавай няроўнасьцю празь негвалтоўны супраціў. У 1965 годзе ён дапамог арганізаваць два з трох маршаў з Сэлмы да Мантгомэры. У апошнія гады жыцьця пашырыў сваю барацьбу, скіраваўшыся таксама на супраціў супраць беднасьці, капіталізму і вайны ў Віетнаме.