Меч
халодная зброя з вострым лязом / From Wikipedia, the free encyclopedia
Меч — халодная зброя з прамым двухбаковавострым клінком, прызначаная пераважна для рубкі. Сустракаюцца мячы й з аднабаковым клінком. Якрамя мячоў, якія свораны для рубкі — старажытнаславянскі й старажытнанямецкі тыпы, таксама існуюць рубкава-колючы (меч каралінгаў, рускі меч, спата), колюча-рубкавы (глядыюс, акінак, ксывас) і колючыя (канчар, эсток). Дзяленьне двухбаковагострай рубкава-колючай зброі на мячы й шталеты далі ўмоўнае, часьцей за ўсё меч адрозьніваецца больш длінным клінком (ад 40 сантымэтраў). Маса мяча знаходзіцца ў рамках 700 грамаў (глядыюс) — 5 кіляграмаў (парадна-цырыманіяльны цвайхандэр, флямбэрг). Маса аднаручнага рубкавага ці рубкава-колючага мяча складае ад 0,6 да 2 кіляграмаў.
Зьяўленьне першых бронзавых мячоў адносяць да пачатку 2 тысячагодзьдзя да н. э., калі зьявілася магчымасьць вырабляць клінкі большага памеру, чым у штылетаў. Мячы актыўна выкарыстоўваліся да канца XVI стагодзьдзя. А ў наступным стагодзьдзі ў Эўропе яны былі ўжо паўсюдна выціснутымі й зьмененымі на шпагі й палашы. Меч зьяўляецца нападнікава-абарончай зброяй прафэсійнага жаўнера. Каб навучыцца валодаць такой зброяй, патрабаваліся дадатковыя трэнэроўкі, годы практыкі й спэцыяльная фізычная падрыхтоўка.
Даволі часта да мячоў памылкова адносяць розныя віда выгнутай клінковай зброі, як то хопэш, копіс, фалката, катана, вакідзасі, а таксама шэраг іншых відаў прамой клінковай зброі з аднабаковай заточкай, як то скрамасакс, фальшыён.