Музэйная выспа
From Wikipedia, the free encyclopedia
Музэйная выспа (па-нямецку: Museumsinsel) — назва, якую атрымаў паўночны ўскраек выспы Шпрэеінзэль на рацэ Шпрэе ў Бэрліне, дзе разьмешчаны цэлы шэраг знакамітых бэрлінскіх музэяў. Музэйная выспа зьяўляецца цэнтрам прыцягненьня для турыстаў і знатакоў мастацтва з усяго сьвету. З 1999 году ўнікальны архітэктурны і культурны ансамбль уключаны ў Сьпіс сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО.
Хуткія факты Музэйная выспа, Museumsinsel* ...
Музэйная выспа | |
---|---|
Museumsinsel* | |
Сусьветная спадчына ЮНЭСКО | |
Выгляд на Музэй Бодэ на паўночна-заходнім ускрайку Музэйнай выспы | |
Краіна | Нямеччына |
Тып | культурны |
Крытэры | ii, iv |
Спасылка | 896 |
Рэгіён** | Эўропа і Паўночная Амэрыка |
Каардынаты | |
Гісторыя ўключэньня | |
Уключэньне | 1999 (23 сэсія) |
* Назва ў афіцыйным сьпісе па-ангельску ** Рэгіён паводле клясыфікацыі ЮНЭСКО |
Закрыць