Мы, беларусы
From Wikipedia, the free encyclopedia
«Мы, белару́сы» — неафіцыйная назва[lower-alpha 1] гімну рэжыму Лукашэнкі ў Беларусі. Мадыфікацыя гімну БССР, створанага за часамі кіраваньня Сталіна і афіцыйна зацьверджанага 24 верасьня 1955 году. Па распадзе СССР выконвалася толькі музыка гімну. У 2002 годзе Лукашэнка сваім указам[1] зацьвердзіў гімн БССР з мадыфікаваным тэкстам у якасьці фактычнага дзяржаўнага гімну. Тэкст аўтарства Міхася Клімковіча (хоць нашчадкі паэта выступалі катэгарычна супраць вяртаньня гэтага тэксту ў хоць-якім выглядзе[2]) перапрацаваў Уладзімер Карызна, які прыбраў спасылкі на Леніна і камуністычную партыю[3].
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Гімн Беларусі.
Мы, беларусы | |
Аўтар словаў | Міхась Клімковіч, 1944 (1956) Уладзімер Карызна, 2002 |
---|---|
Кампазытар | Несьцер Сакалоўскі, 1944 (1949) |
Краіна | Беларуская ССР і Рэспубліка Беларусь |
Зацьверджаны | 24 верасьня 1955 2 ліпеня 2002 |
Мы, беларусы ў Вікісховішчы |
Гімны Беларусі | |
---|---|
Багародзіца (XIV—XVIII стагодзьдзі) | |
Гімн БНР (1919) | |
Гімн БССР (1955—1991) | |
Гімн Беларусі (1991—2002) | |
Мы, беларусы (з 2002 году) | |
Іншыя гімны: | |
Магутны Божа (духоўны гімн, 1943) | |
Беларуская Марсэльеза (рэвалюцыйная песьня, 1906) |
Складае адно цэлае з чырвона-зялёным сьцягам і афіцыйным гербам[4], разам зь якімі не супадае з нацыянальнымі сымбалямі беларусаў і асацыюецца найперш з асобай Лукашэнкі і той палітычнай і сацыяльна-эканамічнай мадэльлю, якую ён увасабляе[3].