Мэсапатамія
From Wikipedia, the free encyclopedia
Мэсапатамія альбо Міжрэчча (па-грэцку: Μεσοποταμία «паміж рэкамі», арам. ܒܝܬܢܗܪܝܢ, «край дзьвюх рэк» па-арабску: بلاد مابين النهرين Bilad ma bayn Al-Nahrayn «край паміж дзьвюх рэк») — геаграфічны раён паміж рэк Эўфрат і Тыгр у сучаснай паўднёва-ўсходняй частцы Анатоліі, якая належыць Турэччыне, а таксама прыпадае на тэрыторыю Сырыі, Іраку й чаткова Ірану. Гістарычна гэта адна з калысак эўрапейскай цывілізацыі. Гэта быў адзін з найболыш буйных ачагоў культуры старажытнага Ўсходу, цэнтраў тагачаснай цывілізацыі. На тэрыторыі Мэсапатаміі ў 4—3 тысячагодзьдзі да н. э. сфармавалася раньняклясавая дзяржава, у выніку гістарычнага разьвіцьця якой узьнік шэраг іншых дзяржаваў (Асырыя, Акад, Ур). У пачатку 2 тысячагодзьдзя да н. э. у паўднёвай частцы Мэсапатаміі склалася Бабілёнская дзяржава. У канцы XVI—XV стагодзьдзях да н. э. у Мэсапатаміі заснавалася царства Мітані.
У IV стагодзьдзі да н. э. гэты гістарычны рэгіён увайшоў у склад дзяржавы Аляксандра Македонскага, а па ягонай сьмерці спачатку падпарадкоўваўся дзяржаве Сэлеўкідаў, а потым знаходзіўся ў складзе дзяржавы Сасанідаў. У VII стагодзьдзі рэгіён падпаў пад уладу Арабскага халіфату.[1]