Мядзел
горад у Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Мя́дзел — места ў Беларусі, паміж азёрамі Мястрам і Баторынам. Адміністрацыйны цэнтар Мядзельскага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 6911 чалавек[2]. Знаходзіцца за 160 км на паўночны захад ад Менску, за 35 км ад чыгуначнай станцыі Княгінін (лінія Маладэчна — Полацак); на аўтамабільнай дарозе Менск — Нарач.
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Мядзел (неадназначнасьць).
Quick Facts
Мядзел лац. Miadzieł | |||||
Касьцёл Маці Божай Шкаплернай | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1324 | ||||
Магдэбурскае права: | 6 кастрычніка 1762 | ||||
Краіна: | Беларусь | ||||
Вобласьць: | Менская | ||||
Раён: | Мядзельскі | ||||
Плошча: | 8,48 км² [1] | ||||
Насельніцтва (2018) | |||||
колькасьць: | 6911 чал.[2] | ||||
шчыльнасьць: | 814,98 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +375 1797 | ||||
Паштовы індэкс: | 222380 | ||||
СААТА: | 6240501000 | ||||
Нумарны знак: | 5 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 54°52′30″ пн. ш. 26°56′0″ у. д. | ||||
± Мядзел Мядзел | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Close
Мядзел — даўняе магдэбурскае мястэчка гістарычнай Ашмяншчыны (частка Віленшчыны), старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага. Да нашага часу тут захаваўся збудаваны ў стылі барока комплекс кляштару кармэлітаў з касьцёлам Маці Божай Шкаплернай, помнік архітэктуры XVIII ст., а таксама мясцовая Кальварыя.