Міжнародны фанэтычны альфабэт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Міжнаро́дны фанэты́чны альфабэ́т, МФА (па-ангельску: International Phonetic Alphabet, IPA, па-француску: Alphabet phonétique international, API) — сыстэма сымбаляў для запісу транскрыпцыяў, заснаваная на лацінскім альфабэце. Распрацаваны і падтрымліваецца Міжнароднай фанэтычнай асацыяцыяй[1]. МФА на практыцы выкарыстоўваецца выкладчыкамі замежных моваў і студэнтамі, лінгвістамі, лягапэдамі, акторамі і іншымі людзьмі, хто мае дачыненьне да іншамоўнае фанэтыцы[2].
МФА быў распрацаваны дзеля адлюстраваньня непасрэдна тых якасьцяў маўленьня, якія выдзяляюцца ў вусным маўленьні: фанэмаў, інтанацыяў, падзелаў словаў і складаў[1].