Мінэсота Ўайлд
From Wikipedia, the free encyclopedia
Мінэсота Ўайлд (па-ангельску: Minnesota Wild) — прафэсійны хакейны клюб, які гуляе ў Нацыянальнай хакейнай лізе. Клюб месьціцца ў горадзе Сэнт-Пол, штат Мінэсота, ЗША. Свае хатнія гульні каманда ладзіцца ў Xcel Energy Center[1]. «Мінэсота Ўайлд» быў закладзены 25 чэрвеня 1997 году, але спаборнічаць каманда пачала толькі з сэзону 2000—2001 гадоў[2]. Франшыза ў НХЛ зь Мінэсоты паўстала упершыню з 1993 году, калі колішняя дружына «Мінэсота Норт Старз» пераехала ў Далас[3]. У сэзоне 2002—2003 гадоў клюб трапіў у розыгрыш Кубка Стэнлі, дзе дакрочыў ажно да паўфіналу, саступіўшы «Анагайм Майці Дакс»[4].
Хуткія факты Дывізіён, Канфэрэнцыя ...
Мінэсота Ўайлд | |
Дывізіён | Цэнтральны |
---|---|
Канфэрэнцыя | Заходняя |
Краіна | ЗША |
Горад | Сэнт-Пол, Мінэсота |
Заснаваны | 2000 |
Стадыён | Xcel Energy Center (18 834) |
Колеры |
Зялёны, чырвоны, залаты, пшанічны і белы |
Гісторыя |
Мінэсота Ўайлд 2000 — цяпер |
Афіцыйны сайт | wild.nhl.com (анг.) |
Закрыць