Найвышэйшая рада БНР
From Wikipedia, the free encyclopedia
Найвышэйшая рада Беларускай Народнай Рэспублікі — орган прадстаўнічай улады БНР, створаны 13 сьнежня 1919 году ў Менску пасьля расколу Рады БНР. Яе стварылі тыя беларускія дзеячы (37 чалавек), якія лічылі магчымым супрацоўніцтва з Польшчай. Узначаліў Найвышэйшую раду Язэп Лёсік. Польскія ўлады прызналі Найвышэйшую раду БНР[1]. У 1921 спыніла сваё існаваньне.