Народны сакратарыят БНР
From Wikipedia, the free encyclopedia
Беларускі Народны Сакратарыят — орган выканаўчай улады, створаны ў Менску Выканаўчым камітэтам Рады Ўсебеларускага зьезду. Стварэньне Сакратарыяту было абвешчана ў Першай устаўнай грамаце да народаў Беларусі. Народны Сакратарыят быў утвораны 20 лютага 1918 году, сфармаваны і прыступіў да выкананьня абавязкаў 21 лютага[1]. У складзе Народнага Сакратарыяту былі дванаццаць пасад, раўназначных пасадзе міністра, называліся народны сакратар. Акрамя іх у складзе Народнага Сакратарыяту былі двое самастойных упаўнаважаных[2]. У склад сакратарыяту ўвайшлі пераважна сябры БСГ. Казначэем быў Васіль Захарка.
Неаднаразова выступаў з нотамі пратэсту супраць акупацыйнай палітыкі Нямецкай імпэрыі на беларускіх землях. У іх гаварылася, што акупацыя кайзэраўцаў «пазбавіла Беларускі ўрад магчымасьці стварыць неабходную ўзброеную сілу для адстойваньня недатыкальнасьці сваёй тэрыторыі». У сваіх заявах кіраўніцтва Беларускай Народнай Рэспублікі зьвяртала ўвагу на тое, што «немцы вялі палітыку загульваньня з бальшавікамі, перашкаджаючы стварэньню і разьвіцьцю дзяржаўных структураў»[3].