На ростанях
трылёгія Якуба Коласа 1955 року / From Wikipedia, the free encyclopedia
«На ро́станях» — эпічная трылёгія клясыка беларускай літаратуры Якуба Коласа, адзін зь першых беларускіх раманаў, які меў вялікае значэньне для разьвіцьця жанру рамана ў беларускай літаратуры[1]. Складаецца з трох частак: «У палескай глушы», «У глыбі Палесься» і «На ростанях». У іх намаляваная шырокая карціна жыцьця вясковай інтэлігенцыі і працоўнага сялянства пачатку XX стагодзьдзя[2].
На ростанях | |
па-беларуску: На ростанях | |
Вокладка першага выданьня першай кнігі трылёгіі «На ростанях» (Вільня, 1923) | |
Аўтар: | Якуб Колас |
---|---|
Мова арыгіналу: | беларуская |
Год напісаньня: | 1921—1955 |
Публікацыя: | 1955 |
Асобнае выданьне: | 1955 |
Трылёгія займае выключнае месца ў творчасьці пісьменьніка[3], ён працаваў над яе тэкстам са значнымі перапынкамі больш за 30 гадоў[2]. Пачатак напісаньня першай кнігі адносяць да 1921—1922 гадоў, а асобным выданьнем увесь твор выйшаў толькі ў 1955 годзе[3].
Падыход да тэмы, трактоўка вобраза галоўнага героя вызначаліся навізной: Якуб Колас абраў жанравую форму сацыяльна-псыхалягічнай аповесьці з шырокім выкарыстаньнем аўтабіяграфічнага матэрыялу. Такі шлях і насамрэч быў новы, бо сталай традыцыі мастацкага псыхалягізму, традыцыі псыхааналізу ў «вялікай прозе» беларуская літаратура на пачатку 20-х гадоў яшчэ ня выпрацавала[4].