Новы замак (Горадня)
замак у Горадні (Беларусь) / From Wikipedia, the free encyclopedia
Новы замак — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Горадні. Знаходзіцца насупраць Старога замка, на правым беразе ракі Нёману пад адрасам вуліца Замкавая, 20. Твор архітэктуры барока і клясыцызму. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Помнік грамадзянскай архітэктуры | |
Новы замак | |
Новы замак, аўтэнтычны выгляд | |
Краіна | Беларусь |
Места | Горадня |
Каардынаты | 53°40′35.59″ пн. ш. 23°49′26.88″ у. д. |
Архітэктурны стыль | Ракако і клясыцыстычная архітэктура[d] |
Аўтар праекту | Караль Пёпэльман, Іаахім Даніэль Яўх[d], Іаган Фрыдрых Кнёбель[d] і Джузэпэ Сака |
Заснавальнік | Аўгуст Сас |
Статус | Ахоўная зона |
Новы замак | |
Новы замак на Вікісховішчы |
Гарадзенскі Новы замак — адзін з найбольшых помнікаў палацава-сядзібнай архітэктуры Вялікага Княства Літоўскага, колішняя рэзыдэнцыя каралёў польскіх і вялікіх князёў літоўскіх, месца правядзеньня соймаў Рэчы Паспалітай. З 1991 году тут знаходзіцца Гарадзенскі гістарычна-археалягічны музэй.