Нікаля Сарказі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Нікаля́ Поль Стэфа́н Сарказі́ дэ Надзь-Бо́ча (па-француску: Nicolas Sarkozy, поўнае імя Nicolas Paul Stéphane Sárközy de Nagy-Bócsa; нарадзіўся 28 студзеня 1955 году, Парыж) — францускі дзяржаўны і палітычны дзеяч, 23-і прэзыдэнт Францускай рэспублікі і 6-ы прэзыдэнт Пятай Францускай рэспублікі. Як прэзыдэнт, па пасадзе зьяўляўся су-князем Андоры і вялікім магістрам ордэна Ганаровага легіёна. Абраны прэзыдэнтам 6 траўня 2007 году, уступіў у пасаду 16 траўня, зьмяніўшы на пасту главы дзяржавы Жака Шырака.
Гэты артыкул або разьдзел утрымлівае застарэлыя зьвесткі. |
Нікаля Сарказі | |
23-і прэзыдэнт Францускай рэспублікі | |
---|---|
16 траўня 2007 — 15 траўня 2012 | |
Папярэднік: | Жак Шырак |
Наступнік: | Франсуа Алянд |
Міністар унутраных справаў Францыі | |
31 траўня 2005 — 26 сакавіка 2007 | |
Прэм’ер-міністар: | Дамінік дэ Вільпэн |
Папярэднік: | Дамінік дэ Вільпэн |
Наступнік: | Франсуа Баруэн |
Міністар эканомікі Францыі | |
31 сакавіка 2004 — 28 лістапада 2004 | |
Прэм’ер-міністар: | Жан-П’ер Рафарэн |
Папярэднік: | Франсыс Мэр |
Наступнік: | Эрвэ Гаймар |
218-ы Міністар унутраных справаў Францыі | |
7 траўня 2002 — 31 сакавіка 2004 | |
Прэм’ер-міністар: | Жан-П’ер Рафарэн |
Папярэднік: | Даніэль Ваян |
Наступнік: | Дамінік дэ Вільпэн |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
28 студзеня 1955 (69 гадоў) Парыж |
Партыя: | Зьвяз за народны рух |
Сужэнец: |
1) Мары-Дамінік Кюльёлі (1982—1996) 2) Сэсылія Сыганэр-Альбэніс (1996—2007) 3) Карла Бруні (з 2008) |
Дзеці: | сыны: П'ер і Жан (ад 1-га шлюбу), Луі (ад 2-га) |
Бацька: | Paul Sarkozy[d] |
Маці: | Andrée Mallah[d] |
Адукацыя: | |
Узнагароды: |
|
Лідэр кіруючай партыі «Зьвяз за народны рух» (па-француску: Union pour un mouvement populaire, UMP) (з 2004 да ўступа ў пасаду). У 1993—1995, 2002—2004 і з 2005 па 2007 займаў міністэрскія пасты ва ўрадзе Францыі. Таксама да ўступа ў пасаду прэзыдэнта рэспублікі зьяўляўся старшынём генэральнай рады дэпартамэнта О-дэ-Сэн.
У Францыі вядомы пад мянушкай «Сарко» (Sarko), якую выкарыстаюць як яго прыхільнікі, так і апанэнты.