Палац Агінскіх (Віцебск)
палац у Віцебску (Беларусь) / From Wikipedia, the free encyclopedia
Пала́ц Агі́нскіх у Ві́цебску — адзіная вядомая на сёньняшні дзень сядзіба Агінскіх, якая існавала на Віцебшчыне ў XVII стагодзьдзі. Уяўляла сабой арыгінальнае драўлянае палацавае збудаваньне з рысамі готыкі і рэнэсансу, у якім жылі прадстаўнікі як мінімум чатырох пакаленьняў князёў Агінскіх, нашчадкаў троцкага стольніка Самуэля Льва Агінскага[1]. Пабудовы віцебскай рэзыдэнцыі былі зьнішчаныя ўжо ў XVIII стагодзьдзі.
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Палац Агінскіх.