Палякі ў Беларусі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Польская меншасьць у Беларусі афіцыйна налічвае 396 тысячаў прадстаўнікоў і складае другую па колькасьці нацыянальную меншасьць у краіне пасьля расейцаў. Пераважная большасьць беларускіх палякаў пражывае ў заходніх рэгіёнах краіны (у тым ліку 294 тысячаў — у Гарадзенскай вобласьці).