Палітычны статус македонскай мовы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Паліты́чны ста́тус македонскай мовы — дыскусія вакол пытаньня існаваньня асобнай македонскай мовы, якая гістарычна разгортваецца сярод лінгвістаў розных пунктаў гледжаньня, а таксама грамадзка-палітычныя фактары, зьвязаныя з падобнымі спрэчкамі.
Усходнія паўднёваславянскія дыялекты, распаўсюджаныя ў сучаснай Паўночнай Македоніі, зьяўляюцца часткай дыялектнага кантынуўму, які распасьціраецца ад сэрбскахарвацкіх штакаўскіх дыялектаў праз тарлацкія дыялекты (на паўночны ўсход ад Македоніі) да заходніх і ўсходніх баўгарскіх дыялектаў. Македонская мова, як баўгарская, сэрбская, харвацкая, басьнійская мовы, прадстаўляе сабою стандартызаваную форму адных з гэтых дыялектаў.
У лінгвістычным дачыненьні адносіцца да ўсходняй падгрупы паўднёваславянскай групы славянскае галіны моваў. Дзяржаўная мова Паўночнай Македоніі.