Паўднёвы акіян
акіян / From Wikipedia, the free encyclopedia
Паўднёвы акіян (Антарктычны акіян, Вялікі Паўднёвы акіян, Паўднёвы Палярны акіян) — акіян у паўднёвай палярнай частцы Зямлі, звычайна на поўдзень ад 60-й паўднёвай паралелі. Абмывае Антарктыду. У Паўднёвым акіяне халодныя антарктычныя плыні зьмешваюцца з болей цёплымі суб-антарктычнымі.
У геаграфічнай супольнасьці няма адзінагалоснага меркаваньня наконт паўночнай граніцы акіяну і нават існаваньня акіяну, разьмяркоўвая яго як паўднёвыя воды Ціхага, Індыйскага і Атлянтычнага акіянаў. Іншыя навукоўцы разглядваюць хіба толькі Антарктычную канвэргенцыю, зону ў Сусьветным акіяне, якая зьмяняе свае граніцы пасэзонна і выходзіць часам паўночней граніцы 60 паўднёвай паралелі.[1]
Міжнародная гідраграфічная арганізацыя (МГА) яшчэ не ратыфікавала сваё рашэньне 2000 году аб вызначэньні акіяну ў граніцах 60-й паўднёвай паралелі. Апошняе публікаванае вызначэнье ўсіх акіянаў значыцца за 1953 годам: у ім існаваньне Паўднёвага акіяну аспрэчваецца. Тым ня менш, як самой МГА, гэтак і іншымі арганізацыямі, выкарыстоўваюцца болей сьвежыя вызначэньні.
Улады Аўстраліі разглядаюць Паўднёвы акіян як воды, што знаходзяцца непасрэдна на поўдзень ад Аўстралійскага кантынэнту.