Паўднёвы полюс
From Wikipedia, the free encyclopedia
Паўднёвы по́люс ці Паўднёвае канцаво́сьсе — гэта самы паўднёвы пункт на Зямлі. Вызначаецца некалькімі рознымі шляхамі. Гэта самая паўднёвая кропка на паверхні нашае плянэты й яна ляжыць на процілеглым баку Зямлі ад Паўночнага полюсу. Разьмешчаны на кантынэнце Антарктыда, тутака таксама месьціцца палярная станцыя ЗША Амундсэн—Скот, якая была створана ў 1956 годзе й да гэтага часу на ёй стала працуюць навукоўцы.
У большасьці выпадкаў менавіта геаграфічны паўднёвы полюс маецца на ўвазе калі гаворка ідзе пра паўднёвы полюс. Ён знаходзіцца ў месцы, дзе вось абарачэньня Зямлі «выходзіць» на паверхню, на Палярным плато Антарктыды на вышыні 2 800 мэтраў, тоўшча льду ў гэтым месцы складае 2840 мэтраў. Геамагнітным паўднёвым полюсам лічыцца найбліжэйшы да геаграфічнага поўдня полюс геамагнітнага поля. Магнітным паўднёвым полюсам ёсьць пункт, найбліжэйшы да паўночнага геаграфічнага полюсу, у якім лініі магнітнага поля Зямлі ствараюць зь яе паверхняй вугал 90°. Менавіта на гэты пункт паказвае паўночная стрэлка компаса. Паўднёвы полюс недасяжнасьці мае каардынаты 85°50′ пд. ш. 65°47′ у. д., знаходзіцца далей астатніх месцаў Антарктыды ад Паўднёвага акіяна.