Паўстаньне 1863—1864 гадоў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Паўстаньне 1863—1864 гадоў — паўстаньне нацыянальна-рэвалюцыйных сілаў на частцы земляў былой Рэчы Паспалітай (сучасныя Польшча, Беларусь, Летува, Латвія й частка Ўкраіны) супраць расейскага панаваньня й за аднаўленьне Рэчы Паспалітай у межах 1772 году. Пачалося абвяшчэньнем Маніфэсту Часовага нацыянальнага ўраду 10 (22) студзеня 1863 году. Гісторыяграфічная навука дае розныя ацэнкі паўстаньню ў цэлым, асабліва ў пляне нацыянальнай матывацыі кіраўнікоў і сацыяльнай базы ўдзельнікаў: ад «польскай шляхецка-клерыкальнай смуты» да «беларускага нацыянальна-вызваленчага» або «сялянска-рэвалюцыйнага руху»[1].
Паўстаньне 1863—1864 гадоў | |||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Кастусь Каліноўскі сярод паўстанцаў | |||||||||
| |||||||||
Супернікі | |||||||||
Паўстанцы | Расейская імпэрыя Прусія (з 8 лютага 1863) | ||||||||
Асобна разглядаецца паўстаньне на тэрыторыі колішняга Вялікага Княства Літоўскага, да якога ўжываецца назва паўстаньне Кастуся Каліноўскага. Яно характарызуецца ўтварэньнем Часовага правінцыйнага ўраду Літвы і Беларусі, які патрабаваў роўнасьці ў дачыненьнях паміж Вільняй і Варшавай. Удзельнікі паўстаньня ў Вялікім Княстве Літоўскім, найперш Кастусь Каліноўскі і яго блізкае кола, карысталіся паролем «Каго любіш — Люблю Беларусь — То ўзаемна», вярнулі беларускую мову ва ўрадавае справаводзтва, а таксама выдавалі па-беларуску газэту «Мужыцкая праўда», праклямацыі і ўлёткі. Гэта прымусіла Нацыянальны ўрад у Варшаве прызнаць гістарычную суб’ектнасьць беларусаў 3 траўня 1863 году ў форме прыняцьця адозвы «Да братоў-беларусаў»[2].