Пераахаладжэньне
From Wikipedia, the free encyclopedia
Пераахаладжэньне (гіпатэрмія; грэц. ὑπο + θέρμη — пад + цеплыня) — ахаладжэньне цела цеплакроўных жывёлаў і чалавека ў выніку цеплааддачы, што перавышае цеплавытворчасьць. Памяншае спажываньне тлену ораганамі і тканкамі арганізма. Павышае ўстойлівасьць арганізма да тленавага галаданьня[1]. Выкарыстоўваецца ў хірургіі пры апэрацыі на сэрцы, крывяносных сасудах і нэрвах (ацёк, атручаньне, цэнтральная нэрвовая сыстэма). Пры ахаладжэньні цела чалавека да +20—23°C спыняюцца дыханьне і сэрцабіцьцё[2]. Зьяўляецца хваратворным пры парушэньні абмену рэчываў, якое ў чалавека настае пры ахаладжэньні ніжэй за +35 °C. Выяўляецца ў санлівасьці, істотным паніжэньні артэрыяльнага ціску і запаволеньні сэрцабіцьця. Ад немачы найчасьцей церпяць немаўляты і самотныя пажылыя людзі, якія цягам дня знаходзяцца бяз руху ў халоднымі памяшканьні. Таксама здараецца з вадалазамі і горнымі ратавальнікамі, п’яніцамі і бяздомнікамі, людзьмі з хваробамі сэрца, шчытападобнай залозы і душэўнымі разладамі[3].
- Ня варта блытаць з абмаражэньнем.