Першамайскі раён (Менск)
раён Менску (Беларусь) / From Wikipedia, the free encyclopedia
Першамайскі раён — адміністрацыйны раён Менску на паўночным усходзе гораду. Плошча раёну складае 26,4 км². Насельніцтва раёну складае 213,985 тысячы чалавек (перапіс 2009 году).
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Першамайскі раён.
Першамайскі раён | |
Герб | |
Гімн | «Першамайскі раён — сьветлай мары крыніца» |
---|---|
Агульныя зьвесткі | |
Краіна | Беларусь |
Статус | унутрыгарадзкі раён |
Уваходзіць у | Менск |
Улучае |
|
Дата ўтварэньня | 25 чэрвеня 1969 (54 гады таму) |
Кіраўнік адміністрацыі | Вадзім Пярэдні |
Насельніцтва (2009) | 213 985 |
Плошча | 26,4 км² |
Першамайскі раён у абрысах Менску | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Тэлефонны код | 17 |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Штучнае негістарычнае ўтварэньне, межы якога не супадаюць з гістарычнымі мясцовасьцямі Менску[1]. Мае безаблічную палітызаваную назву ў духу камуністычнай прапаганды без зьвязку зь мясцовымі тапанімічнымі традыцыямі[1].
На 2016 г. месьціўся між Лагойскім трактам, вуліцамі Якуба Коласа і Сурганава, праспэктам Незалежнасьці, вул. Петруся Броўкі, Платонава, Чырвоназорнай, Берасьцянскай, Казлова і Даўгабродзкай, завулкам Казлова, Сьляпянскай воднай сыстэмай, вул. Філімонава і Францішка Скарыны, участкамі чыгункі на Воршу і аўтадарогі Калодзішчы — Заслаўе, вул. Гінтаўта і Менскай кальцавой аўтадарогай (МКАД; да Лагойскага тракта). Межаваў з Савецкім раёнам Менску на паўночным захадзе, з Партызанскім раёнам сталіцы — на поўдні і зь Менскім раёнам (Калодзішчанскі сельсавет) — на ўсходзе. Асноўныя магістралі: прасп. Незалежнасьці, вуліцы Якуба Коласа, Кастуся Каліноўскага і Валгаградзкая. Адміністрацыя раёну месьціцца па завулку Кузьмы Чорнага, д. 5. На 2016 г. у раёне налічвалася 88 вуліцаў і 6 мікрараёнаў: Азярышча, Валгаградзкая, Вялікі Лес, Зялёны Луг (часткова), Уручча і Ўсход.
На тэрыторыі раёну разьмешчаны комплекс будынкаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўнівэрсытэт, Нацыянальная бібліятэка Беларусі, кінастудыя Беларусьфільм, Белтэлерадыёкампанія і найвышэйшы ў Беларусі Храм усіх сьвятых. Адведзены ўчастак пад забудову Парку высокіх тэхналёгіяў.