Прэзыдэнцкія выбары ва Ўкраіне 2019 году
From Wikipedia, the free encyclopedia
Прэзыдэнцкія выбары ва Ўкраіне 2019 году — чарговыя прэзыдэнцкія выбары ва Ўкраіне, першы тур якіх адбыўся 31 сакавіка 2019 року[1]. Дзяржаўны скарб Украіны выдзяліў на правядзеньне выбараў 2,4 млрд грыўняў.
← 2014 2024 → | ||||
Прэзыдэнцкія выбары ва Ўкраіне 2019 | ||||
31 сакавіка 2019 г. (1-ы тур) 21 красавіка 2019 г. (2-і тур) | ||||
Кандыдат | Уладзімер Зяленскі | Пятро Парашэнка | ||
---|---|---|---|---|
Партыя | Слуга народу | беспартыйны | ||
Галасоў выбаршчыкаў | 13 541 528 | 4 522 450 | ||
Адсотак | 73,22 | 24,45 | ||
Вынікі другога туру па акругах: Выбары не адбыліся ў сувязі з вайною на Данбасе й анэксіяю Крыму |
Арыентаваная колькасьць выбарцаў, якія мелі права голасу на прэзыдэнцкіх выбарах 2019, складае 30,2 млн асобаў, колькасьць выбарцаў, унесеных у сьпіс выбарцаў на момант сканчэньня галасаваньня — 29 621 197 чалавек, колькасьць выбарчых дзялянкаў — 29 989[2].
Па выніках першага туру да другога туру выйшлі Ўладзімер Зяленскі ды Пятро Парашэнка.
7 красавіка 2019 року ЦВК афіцыйна абвясьціла вынікі першага туру прэзыдэнцкіх выбараў: Зяленскі — 30,24% голасаў, Парашэнка — 15,95%[3].
21 красавіка 2019 року адбыўся другі тур выбараў Прэзыдэнта Ўкраіны. Па выніках Нацыянальнага экзыт-полу па стане на 18:00, пераможцам стаў Уладзімер Зяленскі з 73,22% галасоў, у той час як чынны Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка атрымаў 24,45%[4].
Выбары Прэзыдэнта Ўкраіны абыйшліся дзяржбюджэту ў 2,4 млрд грывень[5][6][7][8].