Прэзыдэнцкія выбары ў Францыі 2017 году
From Wikipedia, the free encyclopedia
Прэзыдэнцкія выбары ў Францыі 2017 году былі праведзеныя ў два туры: першы 23 красавіка[1], другі — 7 траўня. Яны сталі адзінаццатымі выбарамі прэзыдэнта Пятай францускай рэспублікі. На быў абраны на пяцігадовы тэрмін наступны кіраўнік дзяржавы — прэзыдэнт Францыі. Перамогу ў другім туры атрымаў Эманюэль Макрон. Першасныя партыйныя выбары па вылучэньні кандыдатаў ад асноўных партыяў адбыліся ў Францыі са студзеня па кастрычнік 2016 году. 20 лістапада 2016 году Нікаля Сарказі зьняў сваю кандыдатуру. 1 сьнежня 2016 году Франсуа Алянд абвясьціў аб тым, што не ідзе на другі тэрмін, і зьняў сваю кандыдатуру з выбараў[2]. Выбары ня будуць праходзіць праз электроннае лічэньне галасоў, а ўсё будуць лічыць уручную[3]. Галоўная прычына — гэта страх перад Расеяй, якая можа паўплываць на вынік выбараў у Францыі[4].
← 2012 | ||||
Прэзыдэнцкія выбары ў францыі | ||||
7 траўня 2017 г. (2-і тур) | ||||
Кандыдат | Эманюэль Макрон | Марын Лё Пэн | ||
---|---|---|---|---|
Партыя | «Наперад» | «Нацыянальны фронт» | ||
Галасоў выбаршчыкаў | 20 703 694 | 10 637 120 | ||
Адсотак | 66,06% | 33,94% |