Пэрсік
From Wikipedia, the free encyclopedia
Пэрсік, брусква, брусквіца (па-лацінску: Prúnus pérsica: «пэрсыдзкая сьліва», агульнаславянскае слова брусква паходзіць ад праславянскага *bersky, што, у сваю чаргу, зьяўляецца вымоваю лацінскага persica) — расьліна зь сям’і ружавых, ад блізкароднасных мігдалаў адрозьніваецца толькі пладамі.