Пётар III
From Wikipedia, the free encyclopedia
Пётар III (Пётар Фёдаравіч, ураджоны Карл Пэ́тэр У́льрых Го́льштайн-Го́тарпскі; 21 лютага 1728, Кіль — 17 ліпеня 1762, Ропша) — расейскі імпэратар у 1761—1762, першы прадстаўнік Гольштайн-Готарпскай(ru) (дакладней: Альдэнбурскай дынастыі, праваслаўнай галіны Гольштайн-Готарп, якія афіцыйна насілі імя «Імпэратарскі Дом Раманавых») на расейскім стальцы. З 1745 году — уладарны герцаг Гольштайну.
Пётар III | ||||
Каранацыйны партрэт імпэратара Пятра III Фёдаравіча работы Л. К. Пфанцэльта | ||||
7-ы імпэратар усерасейскі | ||||
25 сьнежня (5 студзеня) 1762 — 28 чэрвеня (9 ліпеня) 1762 | ||||
Каранацыя | каранаваны пасьмяротна | |||
Папярэднік | Лізавета Пятроўна | |||
Наступнік | Кацярына II | |||
Асабістыя зьвесткі | ||||
Нарадзіўся | 21 лютага 1728, Кіль, Сьвятая Рымская імпэрыя | |||
Памёр | 17 ліпеня 1762 (34 гады), Ропша, Расейская імпэрыя | |||
Пахаваны | Аляксандра-Неўская лаўра, у 1796 годзе перазахаваны ў Петрапаўлаўскім саборы | |||
Нашчадкі | Павал, Ганна | |||
Дынастыя | Раманавы (Гольштайн-Готарпская галіна) | |||
Жонка | Кацярына Аляксееўна (Сафія Фрэдэрыка Аўгуста Ангальт-Цэрбсцкая) | |||
Бацька | Карл Фрыдрых Шлезьвіг-Гольштайн-Готарпскі | |||
Маці | Ганна Пятроўна | |||
Узнагароды |
| |||
Подпіс |
Пасьля паўгадавога валадарыньня зрынуты ў выніку дварцовага перавароту, які ўзьвёў на трон яго жонку, Кацярыну II, і неўзабаве быў пазбаўлены жыцьця. Асабовасьць і дзейнасьць Пятра III доўгі час расцэньваліся гісторыкамі адзінадушна адмоўна, аднак затым зьявіліся і больш узважаны падыход, які адзначаў шэраг дзяржаўных заслугаў імпэратара. Падчас кіраваньня Кацярыны за Пятра Фёдаравіча выдавалі сябе шматлікія самазванцы (зафіксавана каля 40 выпадкаў), самым вядомым зь якіх быў Емяльян Пугачоў.