Радэзія
колішняя непрызнаная афрыканская дзяржава / From Wikipedia, the free encyclopedia
Радэ́зія (па-ангельску: Rhodesia) — непрызнаная дзяржава ў паўднёвай Афрыцы, якая існавала ў 1965—1979 гадох і знаходзілася на тэрыторыі сучаснага Зымбабвэ.
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Паўднёвая Радэзія, Паўночная Радэзія, Фэдэрацыя Радэзіі й Ньясалэнду.
Радэзія па-ангельску: Rhodesia | |||||
| |||||
Нацыянальны дэвіз: «Sit Nomine Digna» | |||||
Дзяржаўны гімн: «Rise, O Voices of Rhodesia» | |||||
Афіцыйная мова | анґельская | ||||
Сталіца | Солзбэры | ||||
Найбуйнейшы горад | Солзбэры | ||||
Форма кіраваньня | Канстытуцыйная манархія (1965—1970) Парлямэнцкая рэспубліка (1970—1979) | ||||
Гісторыя • Незалежнасьць • Абвяшчэньне Рэспублікі • Скасаваньне |
11 лістапада 1965 году 2 сакавіка 1970 году 1 чэрвеня 1979 году | ||||
Плошча • агульная |
390 580 км² | ||||
Насельніцтва • агульнае |
6 930 000 (1978) | ||||
Валюта | радэзійскі фунт (да 1970) радэзійскі даляр (пасьля 1970) |
Паўднёвая Радэзія абвясьціла сваю незалежнасьць ад Вялікабрытаніі 11 лістапада 1965 году пасьля рэфэрэндуму ў якім ўдзельнічала пераважная большасьць белых(каля 90%). Выбаршчыкі выказаліся за незалежнасьць. Калёнія спадзявалася на тое, каб стацца дамініёнам Брытанскай імпэрыі, але сусьветная супольнасьць на заклік Брытаніі ня прызнала незалежнасьць Радэзіі. Радэзія абвясьціла сябе рэспублікай у 1970 годзе. Ва ўладзе знаходзілася партыя радэзійскіх нацыяналістаў Радэзійскі фронт на чале зь Янам Сьмітам.
Ў 1979 годзе пасьля доўгай грамадзянскай вайны да ўлады прыйшлі нацыяналістычныя групоўкі каранёвага чорнага насельніцтва. Назоў быў зьменены на Зымбабвэ-Радэзія, а затым на Зымбабвэ. Вялікабрытанія й сусьветная супольнасьць прызналі незалежнасьць Зымбабвэ. Радэзія атрымала свой назоў у імя анґельскага каляніста й бізнэсмэна Сэсіла Джона Роўдза (па-анґельску: Cecil John Rhodes).