Расейская рэспубліка
назва Расеі з 1 верасьня па 25 кастрычніка 1917 году / From Wikipedia, the free encyclopedia
Расе́йская рэспу́бліка (па-расейску: Россійская республика) — назва Расеі з 1 верасьня па 25 кастрычніка 1917 году. Абвешчаная пастановай Часовага ўраду ад 1 (14) верасьня 1917 году[1]. 5 (18) студзеня 1918 году Ўсерасейскі Ўстаноўчы збор у законе пра зямлю зацьвердзіў назву «Расейская рэспубліка», а затым абвясьціў Расею дэмакратычнай фэдэратыўнай рэспублікай (аднак гэта ня мела практычнага значэньня, бо яшчэ да гэтага Ўсерасейскі цэнтральны выканаўчы камітэт абвясьціў фэдэратыўны лад Расейскай Савецкай рэспублікі. Словазлучэньне «Расейская Рэспубліка» сустракаецца ў Канстытуцыі 1918 году два разы (арт. 10 і арт. 20), адзін раз «Расейская Савецкая Рэспубліка» (арт. 2), а ў астатніх выпадках Расея ў гэтым дакумэнце называецца «Расейская Сацыялістычная Фэдэратыўная Савецкая Рэспубліка».
Расейская рэспубліка рас. Россійская республика | |||||
| |||||
| |||||
Афіцыйная мова | расейская | ||||
Сталіца | Петраград | ||||
Форма кіраваньня Старшыня Часовага Ўраду |
Георгі Львоў (18 траўня — 6 жніўня) Аляксандар Керанскі (6 жніўня — 8 кастрычніка) |