Румбольд Валімонтавіч
From Wikipedia, the free encyclopedia
Лямпэрт Румбольд Валімунтавіч, Рамвольт Валімонтавіч (1371 — лістапад 1432) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Староста генэральны жамойцкі (1409—1411), маршалак земскі (1412—1432), намесьнік віцебскі (упамінаецца ў 1422[lower-alpha 1]).
Quick Facts Асабістыя зьвесткі, Нарадзіўся ...
Герб «Задора» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 1371(1371) |
Памёр | 1432(1432) |
Род | Кезгайлы[d] і Валімонтавічы гербу Задора[d] |
Бацькі | Валімонт Бушкавіч |
Дзеці | Міхайла |
Дзейнасьць | дзяржаўны дзяяч |
Close
Вотчынныя ўладаньні знаходзіліся ў Дзяволтве, меў маёнткі ў Сьвіслацкай воласьці і Жамойці[1]. Трымаў палову Блужаў у Крэўскім старостве[2][3][lower-alpha 2].