Рыская дамова (1920)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Рыская дамова 1920 году — савецка-польская папярэдняя мірная дамова, заключаная ў Рызе 12 кастрычніка 1920 з мэтай сканчэньня Польска-савецкай вайны 1919—1921 гадоў. У дамове былі зацьверджаныя ўмовы папярэдняга міру і перамір’я, заключаныя паміж Польскай Рэспублікай з аднаго боку і Расейскай Фэдэрацыйнай Сацыялістычнай Рэспублікай Саветаў разам з Украінскай Сацыялістычнай Рэспублікай Саветаў. Ратыфікавана польскім Соймам 22 кастрычніка 1920 году [1]. Канчаткова дамова была замацаваная ў выглядзе Рыскай мірнай дамовы 18 сакавіка 1921 году.
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Рыская дамова (неадназначнасьць).