Салігорск
горад у Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Саліго́рск — места ў Беларусі, на правым беразе ракі Случы. Адміністрацыйны цэнтар Салігорскага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва на 2019 рок — 106 289 чалавек[3]. Знаходзіцца за 136 км на поўдзень ад Менску. Канцавая чыгуначная станцыя на адгалінаваньні Слуцак — Салігорск ад лініі Баранавічы — Асіпавічы, побач зь местам праходзяць аўтамабільныя дарогі Менск — Мікашэвічы й Бабруйск — Вызна.
Салігорск лац. Salihorsk | |||||
Гімн Салігорску: «Салігорск малады»[1] | |||||
Дата заснаваньня: | 1958 | ||||
Места з: | 1963 | ||||
Былая назва: | Новастаробінск | ||||
Краіна: | Беларусь | ||||
Вобласьць: | Менская | ||||
Раён: | Салігорскі | ||||
Плошча: | 15 км² [2] | ||||
Насельніцтва (2019) | |||||
колькасьць: | 106 289 чал.[3] | ||||
шчыльнасьць: | 7085,93 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +375 174 | ||||
Паштовы індэкс: | 223700 — 223709[4] | ||||
СААТА: | 6250501000 | ||||
Нумарны знак: | 5 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 52°47′2.98″ пн. ш. 27°32′33.00″ у. д. | ||||
± Салігорск Салігорск | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://soligorsk.by |
Салігорск — адно з найбольш маладых местаў Беларусі. Ягонае будаваньне пачалося ў 1958 року на гістарычнай Случчыне, каля старажытнага мястэчка Старобіна ў зьвязку з прамысловай распрацоўкай Старобінскага радовішча калійнай солі. Першапачатковую назву — Новастаробінск — у 1959 року зьмянілі на Салігорск разам з наданьнем статусу мястэчка. У 1963 року атрымаў статус места, з 1965 року — цэнтар раёну. У наш час тут працуе вытворчае аб’яднаньне ААТ «Беларуськалій», адзін з найбуйнейшых у сьвеце вытворцаў калійных мінэральных угнаеньняў.