Самадзейная апэратыўная група Палесьсе
From Wikipedia, the free encyclopedia
Самадзейная апэратыўная група «Палесьсе» — адна з груп армій Войска Польскага пад час Польскай кампаніі 1939 г.
Quick Facts Гады існаваньня, Краіна ...
Самадзейная апэратыўная група Палесьсе | |
| |
Гады існаваньня | 10 верасьня - 5 кастрычніка 1939 |
---|---|
Краіна |
|
Войны | |
Вядомыя камандзіры | Канстанцін Плісоўскі |
Close
Самадзейная апэратыўная група «Палесьсе» была створана 11 верасня 1939 г. дзеля абароны Палескага ваяводзтва і прыкрыцьця польскіх войск з усходу. Кіраўніцтва групай было пакладзена на генэрала Францішка Клееберга.
Па стане на 14 верасьня 1939 г. ў склад групы уваходзілі:
- Апэратыўная група «Кобрын» (7 пяхотных батальёнаў, артдывізіён) — палкоўнік Адам Эплер.
- Апэратыўная група «Бярэсьце» — генэрал Канстанцін Плісоўскі.
- Апэратыўная група «Драгічын Палескі» (3 пяхотных батальёна) — падпалкоўнік Казімеж Гажкоўскі.
- Апэратыўная група «Ясэльда» (пяхотны батальён) — маёр Людвік Раў.
- Рачная флятылія ВМФ Польшчы.
Самадзейная апэратыўная група «Палесьсе» брала удзел у абароне Берасьця і заставалася апошнім польскім ваенным аб’яднаньнем, якое працягвала супраціў да самога канца вайны.
У баі пад Коцкам была акружана і ў ноч на 5 кастрычніка 1939 капітулявала.