Санта-Кляўс
калядны пэрсанаж / From Wikipedia, the free encyclopedia
Са́нта-Кля́ўс (па-ангельску: Santa Claus), Сьвяты́ Ні́калас, у позьняй паўночнаамэрыканскай традыцыі — калядны дзед, які дорыць падарункі амэрыканскім дзецям на Каляды. Імя амэрыканскага Санта-Кляуса ўяўляе сабой скажэньне галандскай транскрыпцыі імя Сьв. Мікалая, дзень памяці якога адзначаецца 6 сьнежня. Радзімай Санта-Клауса лічыцца Ляпляндыя.