Сара Бэрнар
француская акторка / From Wikipedia, the free encyclopedia
Са́ра Бэрна́р (па-француску: Sarah Bernhardt, народжаная Henriette Rosine Bernard; 22 кастрычніка 1844, Парыж — 26 сакавіка 1923, Парыж) — француская акторка габрэйскага паходжаньня. Яна зарабіла сабе славу на сцэнах Францыі ў 1870 годзе, і неўзабаве была запатрабаваная ў Эўропе й Амэрыцы. Бэрнар атрымала рэпутацыю сур’ёзнай драматычнай акторкі, зарабіўшы мянушку «Боская Сара». Акрамя таго, яна выконвала мужчынскія ролі, у тым ліку «Гамлета» Шэксьпіра. Эдмон Растан называў яе «каралевай паставы і прынцэсай жэсту», а Віктор Юго хваліў ейны «залаты голас». Яна зьдзейсьніла некалькі тэатральных гастроляў па ўсім сьвеце і была адной зь першых вядомых акторак, якія запісвалі гукі і здымаліся ў кінафільмах.
Сара Бэрнар | |
Дата нараджэньня | 23 кастрычніка 1844(1844-10-23)[1][2][3] |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 26 сакавіка 1923(1923-03-26)[6][7][8] (78 гадоў) |
Месца сьмерці | |
Прычына сьмерці | урэмія і ныркавая недастатковасьць[d] |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | тэатральная акторка, кінаакторка, танцорка, пісьменьніца, акторка |
Бацька | Эдуар Бэрнар[d][9] |
Маці | Жудыт-Жулі Бэрнар[d] |
Дзеці | Марыс Бэрнар[d] |
Узнагароды | |
IMDb | ID nm0076800 |
Подпіс | |
Шматлікія выбітныя дзеячы тэатру, напрыклад Кастанцін Станіслаўскі, лічылі мастацтва Бэрнар узорам тэхнічнай дасканаласьці. Аднак віртуознае майстэрства, выкшталцоная тэхніка, мастацкі густ спалучаліся ў Бэрнар з знарочыстай эфэктнасьцю, некаторай штучнасьцю гульні. Сярод найлепшых роляў варта вылучыць доньню Соль («Эрнані» Віктор Юго), Маргарыту Гат’е («Дама з камэліямі» Дзюма-сына), Тэадору (аднайменнай п’есы Сарду), прынцэсы Мара, герцага Рэйхштацкага (у аднайменнай п’есе і «Арляню» Растана), Гамлет (аднайменнай трагедыі Шэксьпіра), Лярэнсачча (аднайменная п’еса Мюсэ). З 1880-х гадоў Бэрнар гастралявала ў шматлікіх краінах сьвету. У 1922 годзе пакінула сцэнічную дзейнасьць.