Сацыялістычная Савецкая Рэспубліка Літвы і Беларусі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Сацыялісты́чная Саве́цкая Рэспу́бліка Літвы́ і Белару́сі, Літо́ўска-Белару́ская ССР, ЛітБел (лет. Lietuvos – Baltarusijos Tarybų Socialistinė Respublika, рас. Социалистическая Советская Республика Литвы и Белоруссии, польск. Litewsko-Białoruska Republika Radziecka, на ідыш סאָציאַליסט סאָוועטן רעפובליק פון ליטע און ווייַסרוסלאַנ) — абвешчаная бальшавікамі 27 лютага 1919 году рэспубліка зь Беларускае Савецкае Сацыялістычнае Рэспублікі і Летувіскае Савецкае Сацыялістычнае Рэспублікі. Праіснавала да 8 жніўня 1919 году.
Сацыялістычная Савецкая Рэспубліка Літвы і Беларусі Сацыялістычная Савецкая Рэспубліка Літвы і Беларусі Lietuvos — Baltarusijos Tarybų Socialistinė Respublika Социалистическая Советская Республика Литвы и Белоруссии Litewsko-Białoruska Republika Radziecka סאָציאַליסט סאָוועטן רעפובליק פון ליטע און ווייַסרוסלאַנ | |||
| |||
Нацыянальны дэвіз: Пралетары ўсіх краін, яднайцеся! Visų šalių darbininkai, vienykitės! Пролетарии всех стран, соединяйтесь! Proletariusze wszystkich krajów, łączcie się!!פראָלעטאריער פון אלע לענדער, פאראייניקט זיך | |||
Дзяржаўны гімн: «Інтэрнацыянал» | |||
Афіцыйная мова | Беларуская, летувіская, расейская, польская, ідыш | ||
Сталіца | Вільня, Менск | ||
Форма кіраваньня ЦВК ССР ЛіБ, СНК ССР ЛіБ |
Урад рабочых і сялян, дыктатура пралетарыяту К. Цыхоўскі, В. Міцкявічус-Капсукас | ||
Часавы пас | +3 | ||
Незалежнасьць | 27 лютага — 8 жніўня 1919 |
Літоўска-Беларуская ССР праіснавала толькі паўгоду, яе ўлады не пасьпелі стварыць асноўных атрыбутаў дзяржаўнасьці[1]. Пры абвяшчэньні ЛітБел вызначальную ролю адыгралі вонкавыя сілы, а менавіта ЦК РКП(б), якое кіравалася інтарэсамі сусьветнае рэвалюцыі. ЛітБел ня быў паўнавартаснай дзяржавай, маючы фіктыўную самастойнасьць і падпарадкоўваючыся ЦК РКП(б).
Нягледзячы на фармальную прысутнасьць у назьве слова «Беларусь», ЛітБел напраўду ня меў нічога беларускага: беларуская мова ня мела дзяржаўнага статусу і не прысутнічала ў пэрыядычных выданьнях, беларусы адсутнічалі ў кіроўных органах (ачолены летувісам В. Міцкявічусам-Капсукасам урад ня меў у сваім складзе ніводнага беларуса). Усё беларускае, пачынаючы з мовы, лічылася контррэвалюцыйным. Літаратура выдавалася толькі па-летувіску, па-польску і па-расейску[1].