Старабеларуская мова
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ста́рабелару́ская мова (гістарычна ру́ская, літоўская[4][5][6][7][8], простая мова[9]) — усходнеславянская мова, дзяржаўная і пісьмовая мова Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай, а таксама Малдаўскага княства, у аснову якой, на думку некаторых дасьледнікаў, лягла тагачасная народная беларуская мова[lower-alpha 9][1], разглядаецца таксама як храналягічны этап у разьвіцьці беларускай мовы ў адрозьненьне ад сучаснай беларускай мовы[10]. Мела значнае пашырэньне на землях Вялікага Княства Літоўскага да канца XVII стагодзьдзя, калі пачала саступаць месца польскай, захоўвалася ва ўжытку (прынамсі юрыдычным[lower-alpha 10]) да другое траціны XIX стагодзьдзя, пакуль яе канчаткова ня выціснула расейская мова[12][13].
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама літоўская мова, руская мова, стараўкраінская мова.
Старабеларуская мова лац. Starabiełaruskaja mova | |
руский языкъ[1][2][3][lower-alpha 1] | |
Статут Вялікага Княства Літоўскага на дзяржаўнай беларускай (старабеларускай) мове | |
Ужываецца ў | Сярэднявечныя краіны і краіны раньняга Новага часу Ўсходняй Эўропы |
---|---|
Рэгіён | Усходняя Эўропа |
Колькасьць карыстальнікаў | — |
Клясыфікацыя | Індаэўрапейская сям’я
|
Афіцыйны статус | |
Афіцыйная мова ў | Заходніх усходнеславянскіх княствах ХІІІ—XIV стст.[lower-alpha 2], Галіцка-Валынскім княстве[lower-alpha 3], Польшчы[lower-alpha 4], Вугоршчыне[lower-alpha 5], Малдаўскім княстве[lower-alpha 6], Вялікім Княстве Літоўскім, Рэчы Паспалітай[lower-alpha 7], Гетманшчыне, Расеі[lower-alpha 8] |
Рэгулюецца | — |
Пісьмо | кірыліца, Беларускі арабскі альфабэт і лацінскае пісьмо |
Коды мовы | |
ISO 639-2(Б) | sla |
|
Першыя ўсходнеславянскія дыялектныя рысы, якія пазьней палеглі ў аснову асобных усходнеславянскіх моваў, пачынаюць узьнікаць з канца ХІ ст. Ужо пад пачатак ХІІІ ст. дзякуючы гэтым рысам у пісьмовых помніках выразна адрозьніваюцца тры ўсходнеславянскія мовы, а ў дачыненьні да беларускай яны канчаткова набліжаюцца да сучасных каля XVI ст. Гэтыя рысы ўжо з ХІІІ ст. ляглі ў аснову старабеларускай дзелавой мовы, якая была параўнальна блізкай да народнай з прычыны патрэбы абслугоўваньня ёй практычных народных патрэбаў. З канца XIV ст. пісьмовае выкарыстаньне гэтае мовы пашыраецца на ўсёй беларускай этнічнай тэрыторыі, а з канца XV ст. некалькі адрозныя пісьмовыя формы беларускай мовы кладуцца ў аснову першых сьвецкіх твораў. Канчатковага ўздыму старабеларуская мова дасягае ў сярэдзіне XVI ст., калі яе вельмі дэмакратычны, блізкі да дзелавога варыянт, становіцца трывалай мовай сьвецкіх і рэлігійных твораў, а ў самой мове ўва ўсіх яе жанрах уніфікуецца пісьмовасьць, якая паводле тых часоў становіцца надзвычай блізкай да жывога маўленьня. Адначасна, канчаткова складаецца наддыялектнае кайнэ з пэўнымі старабеларускімі рысамі, што было ў пэўнай ступені пазбаўлена беларускіх рысаў і што, такім чынам, дазволіла карыстаць мову на ўсёй прасторы ВКЛ, г. зн. і на этнічна ўкраінскіх землях. З канца XVI ст. у сувязі з царкоўнай палемікай выкарыстаньне мовы звужаецца з боку царкоўнаславянскае мовы, тады ж узьнікаюць першыя прыкметы палянізацыі, якія разам сталі сыстэматычнымі каля другой траціны XVII ст. Гэты працэс адзначыў сваё заканчэньне стратай беларускай мовай статусу мовы афіцыйных актаў ВКЛ у 1696 годзе.