Стоўпцы
горад у Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Сто́ўпцы — места ў Беларусі, на правым беразе Нёмана. Адміністрацыйны цэнтар Стаўпецкага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 16 946 чалавек[2]. Знаходзяцца за 78 км на паўднёвы захад ад Менску. Чыгуначная станцыя на лініі Менск — Берасьце; каля магістралі Менск — Берасьце, вузел аўтамабільных дарог на Мір, Івянец, Нясьвіж, Рубяжэвічы.
Стоўпцы лац. Stoŭpcy | |||||
У цэнтры места | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 20 чэрвеня 1593[1] | ||||
Магдэбурскае права: | 1729 | ||||
Краіна: | Беларусь | ||||
Вобласьць: | Менская | ||||
Раён: | Стаўпецкі | ||||
Насельніцтва: | 16 946 чал. (2018)[2] | ||||
Часавы пас: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +375 1717 | ||||
Паштовы індэкс: | 222660 | ||||
СААТА: | 6254501000 | ||||
Нумарны знак: | 5 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 53°29′0″ пн. ш. 26°44′0″ у. д. | ||||
± Стоўпцы Стоўпцы | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Стоўпцы — даўняе магдэбурскае мястэчка гістарычнай Меншчыны, колішняя сталіца графства. Да нашага часу тут захавалася царква Сьвятой Ганны ў стылі клясыцызму, помнік архітэктуры XIX стагодзьдзя. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаўся збудаваны ў стылі барока комплекс кляштару дамініканаў з касьцёлам Сьвятога Казімера, помнік архітэктуры XVII стагодзьдзя, зруйнаваны супольнымі намаганьнямі расейскіх і савецкіх уладаў.