Стратыграфія
разьдзел геалёгіі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Стратыграфія (па-лацінску: stratum «слой» + па-грэцку: graphō «пішу») — разьдзел гістарычнай геалёгіі, які вывучае пасьлядоўнасьць фармаваньня горных парод, іх першасныя прасторавыя ўзаемаадносіны і геалягічны ўзрост.
Стратыграфія цесна зьвязаная з палеанталёгіяй і геахраналёгіяй. У задачу канкрэтных стратыграфічных дасьледаваньняў уваходзіць стратыграфічнае разьдзяленьне геалягічных разрэзаў і вылучэньне стратыграфічных падразьдзяленьняў для асобных участкаў зямной кары (стварэньне лякальных (мясцовых) і рэгіянальных стратыграфічных схемаў), правядзеньне іх міжрэгіянальных карэляцыяў.
Для земляў Беларусі распрацаваныя і створаныя рэгіянальныя стратыграфічныя схемы плятформавага чахла і крышталічнага фундамэнта.