Стэфан Чарнецкі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Стэфан Чарнецкі (каля 1599, Чарнца — 16 лютага 1665, Сакалоўцы) — вайсковы дзяч Рэчы Паспалітай. Польскі нацыянальны герой. Ягонае імя згадваецца ў гімніе Польшчы.
Абозны вялікі каронны і кіеўскі кашталян ад 1652, стараста ковельскі з 1655, рускі ваявода з 1657, стараста тыкацінскі з 1659. З 1664 — кіеўскі ваявода, з 1665 — палявы гэтман каронны.
З маладосьці на вайсковай службе. Удзельнік швэдзкай кампаніі 1626-1629, Смаленскай вайне 1633-1634, у бітвах з казакамі і татарамі, польска-расейскай вайне 1654-1667.
У 1648-1649 знаходзіўся ў казацкім палоне. Вызначыўся ў вайне са швэдамі, стварыў адмысловую тактыку барацьбы зь імі.
З 1656 выведзены з падпарадкаваньня гетманам і дзейнічаў са сваёй дывізіяй самастойна. Пасьля вызваленьня Польшчы ад швэдаў Чарнецкі быў накіраваны ў ВКЛ. Пасьпяхова ваяваў тут у 1660-1661 супраць расейскага акупацыйнага войска. Адзначыўся бліскучай перамогай у бітве пад Палонкай 1660.