Сузор’е
кавалак нябеснай сфэры паводле міжнародных вызначэньняў / From Wikipedia, the free encyclopedia
Сузор’і — участкі неба ў сучаснай астраноміі, на якія ўмоўна падзеленая нябесная сфэра для зручнасьці арыентаваньня па зорным небе. Гэтыя ўчасткі ўтвораныя вакол астэрызмаў — узораў на небе, складзеных зь яскравых зорак. У старажытнасьці сузор’ямі называлі фігуры, якія гэтыя яскравыя зоркі ўтваралі.
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Сузор’е (неадназначнасьць).
Ад 1922 году Міжнародны астранамічны зьвяз (IAU) вызначае 88 сузор’яў. Большасьць бярэ вытокі з 48 сузор’яў, вызначаных Пталемэем у «Альмагесьце». Астатнія сузор’і былі вызначаныя ў XVII—XVIII стагодзьдзях. Апошнія зь іх былі вылучаныя ў працы «Coelum australe stelliferum» Нікаля Люі дэ Лякайля (1763).
Існуюць таксама мноствы былых сузор’яў, якія не прызнае Міжнародны астранамічны зьвяз, або тыя, што зьяўляюцца часткай мясцовых астранамічных і астралягічных традыцыяў, напрыклад, кітайскай, індыйскай, або астраноміі аўстралійскіх тубыльцаў.