Сэміцкія мовы
моўная група / From Wikipedia, the free encyclopedia
Сэмі́цкія мовы — сям'я моваў, якая паходзіць з тэрыторыі Блізкага Ўсходу, і на мовах якой размаўляюць больш за 470 млн чал. На цяперашні час распаўсюджаныя ў большай частцы Паўднёва-Заходняй Азіі, Паўночнай Афрыкі й паўвостраву Самалі. Уваходзяць у склад афразійскіх моваў, у якой аб'ядноўваюцца шэраг моваў і моўных сем'яў Паўночнай Афрыкі.
сэміцкія мовы | |
Народнасьць | сэміцкія народы |
---|---|
Арэал | Паўднёва-Заходняя Азія, Паўночная Афрыка, Паўвостраў Самалі, Мальта |
Лінгвістычная клясыфікацыя | Афразійская макрасям’я
|
Склад |
усходнесэміцкая,
цэнтральнасэміцкая, паўднёвасэміцкая галіны |
ISO 639-5: | sem |
|
Найбольшыя сэміцкія мовы паводле колькасьці носьбітаў — арабская (206 млн чал., з улікам усіх рэгіянальных варыянтаў)[1], амгарская (25 млн чал.)[2], іўрыт (8-9 млн чал.)[3][4][5], тыгрынья (6,9 млн чал.)[6] і арамэйская (каля 2,2 млн чал.) мовы.
Сэміцкія мовы гістарычна фіксуюцца зь вельмі раньніх часоў: так, акадзкія й эблаіцкія тэксты пачынаюць зьяўляцца ў сярэдзіне ІІІ тыс. да н.э. ў Мэсапатаміі й паўночным Леванце адпаведна. Гэтыя тэксты засноўваліся на прыстасаваных варыянтах шумэрскага клінапісу. Большасьць сучасных пісьмовасьцяў сэміцкіх моваў засноўваецца на кансанантным прынцыпе, паводле якога большая частка або ўсе галосныя апускаюцца (што зьяўляецца звыклым для сэміцкіх моваў з прычыны таго, што сэнсавае значэньне ўскладаецца на зычныя гукі). Серад гэтых пісьмовасьцяў — угарыцкая, фінікійская, арамэйская, габрэйская, сырыйская й арабская. Этыёпскі альфабэт, які выкарыстоўваецца для сэміцкіх моваў Этыёпіі й Эрытрэі, структурна зьяўляецца абугідай — мадыфікацыяй кансанантнай пісьмовасьці, у якой галосныя адлюстроўваюцца шляхам даданьня дыякрытычных знакаў над сымбалямі для зычных. Серад сэміцкіх моваў вылучаецца мальтыйская мова — адзіная сэміцкая мова, якая выкарыстоўвае лацінскі альфабэт. Таксама мальтыйская мова зьяўляецца адзінай сэміцкай мовай, якая мае афіцыйны статус у Эўрапейскім Зьвязе.
Сэміцкая марфалёгія вылучаецца на фоне іншых моўных сем'яў будоваю каранёў, якая засноўваецца не на складох ці словах, а на ізаляваных наборах зычных гукаў (звычайна тры, праз што сэміцкі корань вядомы як трохлітарны корань). Словаскладаньне часьцей за ўсё адбываецца шляхам дапасаваньня галосных гукаў між зычнымі (тым ня менш, сустракаюцца таксама суфіксацыя ды прэфіксацыя). Напрыклад, у арабскай мове корань са значэньнем «пісьмовасьць» мае выгляд k-t-b, ад якога шляхам дапасаваньня галосных утвараюцца словы з новымі блізкімі значэньнямі: kitāb («кніга»), kutub («кнігі»), kātib («пісьменьнік»), kuttāb («пісьменьнікі»), kataba («ён напісаў»), yaktubu («ён піша») і г.д.