Уборкі (Менск)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Уборкі — гістарычная мясцовасьць Менску, разьмешчаная на поўдзень ад Віленскага вакзалу (цяперашні Менск-Пасажырскі) абапал палатна Маскоўска-Берасьцейскай чыгункі і далей да скрыжаваньня Новазахараўскай (Маскоўскай) вуліцы і Койданаўскага шляху. Гістарычныя Ўборкі — раён сучасных вуліцаў Магілёўскай — Вакзальнай — Рабкораўскай — Талстога і іншых. Гэтыя вуліцы паўсталі ў канцы XIX — пачатку XX стагодзьдзяў у зьвязку з пракладкай чыгуначнай лініі і будаваньнем двух вакзалаў[1].
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Уборкі.
На захад ад Уборак пачынаюцца Грушаўка і Добрыя Мысьлі, на поўнач — Пляшчанка, на ўсход — Ляхаўка, на паўднёвы ўсход — Серабранскія Млыны, на поўдзень — Сенажаны[2][3].