Урад Вацлава Ластоўскага
From Wikipedia, the free encyclopedia
Урад Вацлава Ластоўскага (пяты ўрад БНР, часам называецца як шосты ўрад БНР[1]) — урад БНР, сфармаваны 13 сьнежня 1919 году Народнай Радай БНР. Праз 3 дні па стварэньні ўраду ягоны старшыня Вацлаў Ластоўскі быў арыштаваны польскімі акупацыйнымі ўладамі на 2 месяцы.
Quick Facts Папярэднік, Наступнік ...
Пяты ўрад БНР | |
Вацлаў Ластоўскі (здымак 1916—1920) | |
Папярэднік | Урад Антона Луцкевіча |
---|---|
Наступнік | Урад Аляксандра Цьвікевіча |
Дата ўтварэньня | 13 сьнежня 1919 |
Дата спыненьня існаваньня | 20 красавіка 1923 |
Старшыня ўраду | Вацлаў Ластоўскі |
Матчына кампанія | Народная Рада БНР |
Колькасьць супрацоўнікаў | 8 |
Close
Кіраўніком канцылярыі Рады Народных Міністраў у 1919—1921 гг. быў Юстын (Юрась) Ластоўскі (1870?—пасьля 1931), брат Вацлава Ластоўскага[1].
Пасьля працяглай крызы 11 кастрычніка 1922 замест Рады міністраў была ўтвораная Дзяржаўная калегія на чале з П. Крачэўскім (шосты Урад БНР). 20 красавіка 1923 В. Ластоўскі і К. Дуж-Душэўскі выйшлі з гэтага органу, і мела месца ўрадавая крыза, у выніку якой сфармаваўся новы ўрад.