Усё пра Эву
фільм 1950 году / From Wikipedia, the free encyclopedia
«Усё пра Эву» (па-ангельску: All About Eve) — амэрыканскі драматычны фільм 1950 году, сцэнар да якога напісаў Джозэф Манкевіч, які таксама выступіў ў ролі рэжысэра фільму. Прадусарам стаў Дэрыл Занук. Кінастужка заснавана на аповесьці Мэры Ор «Мудрасьць Эвы» 1946 году, аднак, у фільме спасылкі на гэта не было. У фільме Бэт Дэвіс выконвае ролю Марга Чэнінг, вельмі шанаванай, але састарэлай зоркі Брадўэю. Эн Бакстэр згуляла Эву Гарынгтан, амбітную маладую прыхільніцу, якая ўваходзіць у жыцьцё Чэнінг, і ў канчатковым рахунку пагражае ейнае кар’еры і асабістым адносінам. Іншымі галоўнымі акторамі сталіся Джордж Сандэрз і Сэлеста Голм. Ролі другога пляны выканалі Гэры Мэрыл, Г’ю Марлаў, Тэльма Рытэр, Мэрылін Манро, Грэгары Ратаф, Барбара Бэйтс і Ўолтэр Гэмпдэн. «Усё пра Эву» атрымаў рэкордныя 14 намінацыяў на прэмію Оскар і здабыў шэсьць узнагародаў, уключаючы прыз за найлепшы фільм. Кінастужка лічыцца адным з найвялікшых фільмаў усіх часоў, «Усё пра Эву» быў адным зь першых 50 фільмаў, адабраных дзеля захаваньня ў Нацыянальным рэестры фільмаў Бібліятэкі Кангрэсу ЗША, прызнаных культурна, гістарычна альбо эстэтычна значнымі[9]. Фільм заняў шаснаццатае месца ў сьпісе 100 лепшых амэрыканскіх фільмаў AFI 1998 году[10][11].
Усё пра Эву | |
па-ангельску: All About Eve | |
Жанр | драматычны фільм[d][1][2], кінакамэдыя[d] і экранізацыя літаратурнага твору[d] |
---|---|
Рэжысэр | |
Сцэнарыст | |
Заснаваны на | The Wisdom of Eve[d] |
Прадусар | |
У ролях |
|
Кампазытар | |
Апэратар | |
Мантаж | Барбара Маклін[d] |
Вытворчасьць | 20th Century Fox |
Распаўсюд | 20th Century Fox |
Дата выхаду | 1950, 13 кастрычніка 1950 і 15 студзеня 1951 |
Працягласьць | 138 хвіліна |
Краіна | |
Мова | ангельская мова |
Бюджэт | 1 400 000 $ |
Прыбытак | 8 400 000 $[6] і 8 489 279 $[7][8] |
Старонка на IMDb |