Хаславічы
мястэчка ў Хіславіцкім раёне Смаленскай вобласьці Расеі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Хасла́вічы, Хісла́вічы — мястэчка ў Расеі, на рацэ Сажы. Адміністрацыйны цэнтар Хаславіцкага раёну Смаленскай вобласьці. Насельніцтва на 2016 год — 3772 чалавекі. Знаходзяцца за 70 км на поўдзень ад Смаленску, за 35 км на паўднёвы захад ад чыгуначнай станцыі Пачынак (лінія Смаленск — Рослаў).
Quick Facts
Хаславічы лац. Chasłavičy | |
Першыя згадкі: | 1526 |
Краіна: | Расея |
Суб’ект фэдэрацыі: | Смаленская вобласьць |
Муніцыпальны раён: | Хаславіцкі |
Насельніцтва: | 3772 чал. (2016) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | 48140 |
Паштовы індэкс: | 216620 |
Нумарны знак: | 67 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°11′0″ пн. ш. 32°9′0″ у. д. |
Хаславічы | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |
http://admin.smolensk.ru/~hislav/ |
Close
Хаславічы — даўняе мястэчка гістарычнай Амсьціслаўшчыны, старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага, на этнічнай тэрыторыі беларусаў. Да нашага часу тут захавалася царква Сьвятых Барыса і Глеба, помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры XIX ст.