Хуан Гуайдо
Сьпікер Нацыянальнай асамблеі Вэнэсуэлы / From Wikipedia, the free encyclopedia
Хуан Хэрарда Гуайдо Маркес (па-гішпанску: Juan Gerardo Guaidó Márquez; 28 ліпеня 1983, Ля-Гуайра) — вэнэсуэльскі дзяржаўны дзяяч, палітык, сьпікер парлямэнту краіны. Абвясьціў сябе 23 студзеня 2019 году выканаўцам абавязкаў прэзыдэнта Вэнэсуэлы[1].
Quick Facts Сьпікер Нацыянальнай асамблеі Вэнэсуэлы[d], Папярэднік ...
Хуан Гуайдо | |
5 студзеня 2019 — 5 студзеня 2023 | |
Папярэднік | Omar Barboza[d] |
Наступнік | Луіс Пара[d] |
5 студзеня 2016 — 5 студзеня 2021 | |
23 студзеня 2019 — 5 студзеня 2023 | |
2011 — 2016 | |
2019 — 2023 | |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
28 ліпеня 1983(1983-07-28) (40 гадоў) |
Партыя: |
|
Сужэнец: | Фабіяна Расалес[d] |
Дзеці: | Міранда Гуайдо Расалес[d] |
Адукацыя: | |
Close
11 студзеня 2019 году Нацыянальная асамблея прызнала Хуана Гуайдо часовым прэзыдэнтам Вэнэсуэлы і абвесьціла былога прэзыдэнта Нікаляса Мадуру ўзурпатарам. Гэту пастанову прызналі ўрады Аргентыны, Бразыліі, Гватэмалы, Канады, Парагваю, Пэру, Пуэрта-Рыка, ЗША, Чылі, Эквадору, а таксама генэральны сакратар Арганізацыі амэрыканскіх дзяржаваў Люіс Альмагра, але не сама арганізацыя. 23 студзеня 2019 году Гуайдо «прынёс прысягу» на шматтысячным мітынгу ў раёне Чакао ў Каракасе.