Чамбул
From Wikipedia, the free encyclopedia
Чамбул (па-турэцку: czapuł — загон) — мабільны аддзел татарскай коньніцы, заданьнем якога было — асобна да галоўных сіл — выконваць рэйд у тыл ворага з мэтай дэзарганізацыі і адцягваньня ўвагі ад дзеяньняў асноўных сіл, а таксама нападу на мірнае насельніцтва і захопу ясыру.
Гэтым тэрмінам найчасьцей азначалі наезды аддзелаў татар крымскай і нагайскай арды на паўднёва-ўсходнія землі Рэчы Паспалітай у пэрыяд ад XVI да XVII стагодзьдзя.