Чувашыя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Чува́ская Рэспу́бліка — Чува́шыя (па-расейску. Чувашская Республика — Чувашия, па-чуваску. Чӑваш Ен, Чӑваш Республики) — суб’ект Расейскай Фэдэрацыі, разьмешчаны на ўсходзе Расейскай раўніны, пераважна на правабярэжжы Волгі паміж яе прытокамі Сурай і Сьвіягай.
Quick Facts Гімн, Агульныя зьвесткі ...
Чуваская Рэспубліка | |
рас. Чувашская Республика чув. Чӑваш Республики | |
Герб | Сьцяг |
Гімн | Гімн Чуваскае Рэспублікі |
---|---|
Агульныя зьвесткі | |
Краіна | Расея |
Статус | Рэспубліка |
Уваходзіць у | Прыволскую фэдэральную акругу |
Адміністрацыйны цэнтар | Чэбаксары |
Улучае | 21 раён |
Найбольшы горад | Чэбаксары |
Іншыя буйныя гарады | Чэбаксары, Новачэбаксарск |
Дата ўтварэньня | 24 чэрвеня 1920 (як Чуваская АВ) 21 красавіка 1925 (як Чуваская АССР) 19 кастрычніка 1990 (як Чуваская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка) 13 лютага 1992 (як Чуваская Рэспубліка) |
Кіраўнік | Міхаіл Ігнацьеў |
Старшыня Кабінэту Міністраў | Іван Маторын |
Афіцыйныя мовы | расейская, чуваская |
Насельніцтва (2013) | 1 243 431[1] (41-е месца) |
Шчыльнасьць | 67,79 чал./км² |
Нацыянальны склад | чувашы, расейцы |
Плошча | 18 343 км² км² (74-е месца) |
Месцазнаходжаньне Чуваскай Рэспублікі | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | +4 |
Код ISO 3166-2 | RU-CU |
Код аўтам. нумароў | 21 |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Close
Насельніцтва рэспублікі 1292,2 тыс. чал. (2006) (1299,3 — 2005). Шчыльнасьць насельніцтва: 70,4 чал./км² (2006), удзельная вага гарадзкога насельніцтва: 61,0 % (2006) (60,9 % — 2005).
Чувашыя мяжуе зь Ніжагародзкай вобласьцю на захадзе, з Рэспублікай Марый Эл на поўначы, з Татарстанам на ўсходзе і з Мардовіяй і Ўльянаўскай вобласьцю на поўдні. Сталіца рэспублікі — горад Чэбаксары.